Пажары на Гродзеншчыне: у Ашмянскім раёне гарэла хата, а ў Воранаўскім — кватэра

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, 1 чалавек выратаваны, паведамляе МНС

7 лютага ў 22.14 выратавальнікам паступіла паведамленне, што ў вёсцы Цялежышкі Ашмянскага раёна гарыць жылая хата. У выніку пажару знішчаны дах, перакрыцці і маёмасць у хаце, пашкоджаны сцены.

8 лютага ў 00.18 выратавальнікам паведамілі пра пажар у г.п. Радунь Воранаўскага раёна — гарэла кватэра. Там агнём пашкоджана маёмасць у кватэры, закурадымлены сцены і столь. З агню выратаваны пацярпелы падчас пажару мужчына 1976 года нараджэння, які шпіталізаваны.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Фота МНС