Пажары на Гродзеншчыне: у Дзятлаўскім раёне ў агні загінуў гаспадар хаты

Раніцай 17 студзеня дзятлаўскім выратавальнікам паведамілі, што ў вёсцы Петрашы гарыць жылая хата. Пажарныя разлікі адразу накіраваліся туды

Калі байцы МНС прыбылі на месца, дах драўлянага будынка быў цалкам ахоплены полымем і часткова абваліўся.

Наступствы пажару

Хата належала 52-гадоваму вяскоўцу, які жыў адзін. Падчас тушэння пажару і правядзення разведкі ўсярэдзіне будынка, пад абломкамі будаўнічых канструкцый выратавальнікі знайшлі мёртвым гаспадара жытла.

Пажар ліквідавалі. Агонь знішчыў дах, перакрыцці, маёмасць, пашкодзіў сцены.

Верагоднай прычынай вогненай трагедыі стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры паленні, адзначаецца ў паведамленні.

За некалькі тыдняў новага года на Гродзеншчыне адбылося 46 пажараў, загінулі 9 чалавек, канстатуе рэсурс МНС.

Фота МНС