Пажары на Гродзеншчыне: у Дзятлаўскім раёне гарэў дом, а ў Карэліцкім — гараж

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, паведамляе МНС

18 мая ў 15.59 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у жылым доме, які выкарыстоўваецца як лецішча, у вёсцы Цетаравец Дзятлаўскага раёна. Агонь знішчыў дах і маёмасць, пашкодзіў сцены ў доме.

19 мая ў 02.42 выратавальнікам паведамілі пра пажар у гаражы на тэрыторыі прыватнага домаўладання ў вёсцы Паланая Карэліцкага раёна. У выніку ўзгарання гараж цалкам знішчаны агнём, таксама пашкоджаны задні бампер легкавіка «Opel Vectra», які стаяў каля гаража.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Photo by Igor Haritanovich