Пажары на Гродзеншчыне: у Дзятлаўскім раёне гарэла гаспадарчая пабудова

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыўся адзін пажар, канстатуе МНС

4 лютага ў 20.21 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у вёсцы Сачыўляны Дзятлаўскага раёна — гарэла гаспадарчая пабудова.

У выніку ўзгарання знішчаны дах і перакрыцці, пашкоджаны сцены будынка.

Прычына пажару высвятляецца.

Photo by Yaroslav Shuraev