Пажары на Гродзеншчыне: у Дзятлаве гарэў легкавік, а ў Лідзе — кватэра

11 чэрвеня ў 11.53 выратавальнікам паведамілі пра ўзгаранне легкавіка «ВАЗ-2163» на прыватным падворку на вуліцы Янкі Купалы ў Дзятлаве. У выніку пашкоджаны абсталяванне маторнага адсека і салон аўтамабіля.

12 чэрвеня ў 03.04 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у трохпакаёвай кватэры шматпавярховіка на вуліцы Тухачэўскага ў Лідзе. У выніку ўзгарання пашкоджаны пасцельныя прыналежнасці.

Прычыны пажараў высвятляюцца.