Пажары на Гродзеншчыне: у Гродне гарэў легкавік, а ў Бераставіцкім раёне — жылы дом

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, паведамляе МНС  

Раніцай 7 чэрвеня на Магістральнай вуліцы ў Гродне гарэў легкавік. У выніку ўзгарання пашкоджаны маторны адсек машыны.

Ноччу 8 чэрвеня ў вёсцы Муравана Бераставіцкага раёна гарэў жылы дом. Агонь пашкодзіў дах і перакрыцці. Таксама закурадымлены сцены, столь і маёмасць у доме.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Photo by Andrea Piacquadio