Пажары на Гродзеншчыне: у Гродне гарэў легкавік, а ў Свіслацкім раёне — нежылы дом

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, паведамляе МНС

15 сакавіка ў 11.04 выратавальнікам паступіла паведамленне пра загаранне легкавіка на вуліцы Таўлая ў Гродне. У выніку пажару легкавік знішчаны, а таксама агнём пашкоджаны яшчэ два аўтамабілі, якія стаялі побач. Прычына ўзгарання высвятляецца.

16 сакавіка ў 04.10 выратавальнікам паведамілі пра пажар у нежылым доме ў вёсцы Новы Двор Свіслацкага раёна. У выніку агнём пашкоджаны перакрыцці і маёмасць у доме. Прычына пажару высвятляецца. Па адной з версій, да ўзгарання магло прывесці неасцярожнае абыходжанне з агнём. Вінаватая асоба ўстанаўліваецца, адзначаецца ў паведамленні.

Photo by İbrahim Can Dayıoğlu