Пажары на Гродзеншчыне: у Гродне гарэла кватэра ў шматпавярховіку, 8 чалавек выратаваны, 2 траўмаваны, 5 эвакуіраваны

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыўся адзін пажар, паведамляе МНС

6 лютага ў 22.30 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у трохпакаёвай кватэры на пятым паверсе сяміпавярховіка на вуліцы Курчатава ў Гродне.

У выніку ўзгарання знішчана маёмасць у пакоі, закурадымлены сцены і столь у кватэры.

Работнікі МНС выратавалі 8 чалавек (у тым ліку двое дзяцей), якіх у масках для дыхання спусцілі па леснічным маршы, 5 чалавек эвакуіравалі.

У агні пацярпелі гаспадыня кватэры і яе муж, якія былі шпіталізаваны ў бальніцу.

Прычына пажару высвятляецца.

Photo by cottonbro studio