Пажары на Гродзеншчыне: у Гродне на мужчыне загарэлася адзенне

За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, адзін чалавек траўмаваны, паведамляе МНС

Днём 25 студзеня выратавальнікам паступіла паведамленне пра шпіталізацыю мужчыны 1973 года нараджэння з апёкамі 1,2 і 3 ступені, атрыманымі ў выніку загарання на ім адзення ад газавай пліты ў кватэры на вуліцы Гая ў Гродне.

Маёмасць у кватэры не пашкоджана і падраздзяленні МНС для тушэння пажару не прыцягваліся.

Познім вечарам 25 студзеня на аўхоўнай стаянцы на Панямуньскай вуліцы ў Гродне загарэўся грузавік «Mercedes-Benz Actros». У выніку ўзгарання знішчана аккумулятарная батарэя.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Photo by Ayşenur Cufdar