Пажары на Гродзеншчыне: у Гродне здарыўся пажар у шматфункцыянальным трохпавярховіку і гарэла прыватная гаспадарчая пабудова

За мінулыя суткі на Гродзеншчыне здарыліся два пажары, паведамляе МНС

13 сакавіка ў 06.31 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у памяшканні на першым паверсе шматфункцыянальнага цаглянага трохпавярховіка на вуліцы Валковіча ў Гродне. У выніку ўзгарання пашкоджана маёмасць у памяшканні, якое не эксплуатуецца.

14 сакавіка ў 03.54 выратавальнікам паведамілі пра пажар у прыватнай гаспадарчай пабудове на вуліцы Лісіная Горка ў Гродне. У выніку ўзгарання агнём знішчаны дах, пашкоджаны перакрыцці, сцены і маёмасць у пабудове.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Photo by Igor Haritanovich