Пажары на Гродзеншчыне: у Гродне згарэў легкавік

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыўся адзін пажар, паведамляе МНС  

29 мая ў 00.53 выратавальнікам паступіла паведамленне пра загаранне легкавіка «Renault Safrane» 1998 года выпуску на тэрыторыі прыватнага домаўладання на Пясочнай вуліцы ў Гродне. У выніку ўзгарання легкавік знішчаны агнём, а таксама пашкоджаны сцены і перакрыцці ў гаражы.

Прычына пажару высвятляецца.

Photo by Ketut Subiyanto