Пажары на Гродзеншчыне: у Гродзенскім раёне мужчына атрымаў апёкі пры распальванні мангала

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажары, адзін чалавек траўмаваны, паведамляе МНС

26 мая ў 16.55 выратавальнікам паступіла паведамленне пра шпіталізацыю мужчыны 1995 года нараджэння з тэрмічнымі апёкамі, якія ён атрымаў пры распальванні мангала ў вёсцы Пышкі Гродзенскага раёна.

Вечарам 26 мая ў вёсцы Лабзова Мастоўскага раёна гарэў нежылы дом. Агонь пашкодзіў дах дома.

Таксама вечарам 26 мая на 1-ай Вільнюскай вуліцы ў Лідзе гарэў прыватны гараж. Агнём знішчаны дах і перакрыцці, пашкоджана маёмасць у гаражы.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Photo by Jonathan Borba