Пажары на Гродзеншчыне: у Гродзенскім раёне на дзіцяці загарэлася адзенне, а ў Навагрудскім раёне згарэў нежылы дом

15 чэрвеня ў 22.35 выратавальнікам паведамілі пра шпіталізацыю хлопчыка 2016 года нараджэння з апёкамі, якія ён атрымаў у вёсцы Лосева Гродзенскага раёна ў выніку загарання адзення пры неасцярожным абыходжанні з агнём.

Раніцай 15 чэрвеня ў вёсцы Сучніцы Навагрудскага раёна згарэў нежылы дом. Таксама агонь пашкодзіў дах, перакрыцці і сцены гаспадарчай пабудовы на падворку.

Прычына пажару высвятляецца.