Пажары на Гродзеншчыне: у Гродзенскім раёне згарэла альтанка

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыўся адзін пажар, паведамляе МНС  

1 чэрвеня ў 01.26 выратавальнікам паступіла паведамленне пра ўзгаранне альтанкі на тэрыторыі садовага таварыства «Юнацтва-80», што каля вёскі Загорнікі Гродзенскага раёна. У выніку альтанка цалкам згарэла.

Прычына пажару высвятляецца.

Photo by Andrea Piacquadio