Пажары на Гродзеншчыне: у Іўі гарэў легкавік

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыўся адзін пажар, паведамляе МНС

22 сакавіка ў 15.32 выратавальнікам паступіла паведамленне пра загаранне легкавіка «Аўдзі-80» на неахоўнай стаянцы на вуліцы 1 Мая ў Іўі.

У выніку загарання пашкоджана панэль прыбораў і аздоба салона.

Прычына пажару высвятляецца.

Photo by Igor Haritanovich