Пажары на Гродзеншчыне: у Лідскім раёне гарэла хата, загінула яе гаспадыня
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыўся 1 пажар, 1 чалавек загінуў, паведамляе МНС
12 сакавіка ў 18.37 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у жылой хаце ў аграгарадку Пескаўцы Лідскага раёна.
У выніку ўзгарання агнём знішчаны дах, перакрыцці, пашкоджаны сцены і маёмасць у хаце. Знойдзена мёртвай гаспадыня жытла 1959 года нараджэння.
Прычына пажару высвятляецца.
Photo by Theo Topolevsky