Пажары на Гродзеншчыне: у Лідзе гарэў легкавік, а ў Воранаве мужчына памёр ад апёкаў

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыўся адзін пажар і адзін чалавек памёр ад атрыманых раней апёкаў, паведамляе МНС

Раніцай 26 студзеня выратавальнікам паступіла паведамленне пра тое, што ў бальніцы памёр мужчына 1958 года нараджэння, траўмаваны на пажары ў Воранаве трэцяга студзеня.

Вечарам 26 студзеня на Сонечнай вуліцы ў Лідзе гарэў легкавік «Citroen-C5» 2009 года выпуску. Агнём пашкоджаны элементы кузава, багажнае аддзяленне, маторны адсек і салон аўтамабіля.

Прычына пажару высвятляецца.

Photo by Thirdman