Пажары на Гродзеншчыне: у Лідзе гарэў рэзервуар нафтапрадуктаў

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыўся адзін пажар, паведамляе МНС

29 мая ў 09.06 выратавальнікам паступіла паведамленне пра выбух газа-паветранай сумесі з наступным узгараннем лакафарбавага пакрыцця знешняй сценкі рэзервуара нафтапрадуктаў у Лідзе. У выніку ўзгарання пашкоджана лакафарбавае пакрыццё знешняй сценкі рэзервуара.

Прычына пажару высвятляецца.

Photo by Igor Haritanovich