Пажары на Гродзеншчыне: у Лідзе гарэла гаспадарчая пабудова, а ў Гродзенскім раёне — дача

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, паведамляе МНС  

Раніцай 16 красавіка на 1-й Хасанаўскай вуліцы ў Лідзе гарэла гаспадарчая пабудова. У выніку пажару пашкоджаны дах, перакрыцці, дзве аконныя рамы і маёмасць у будынку.

Таксама раніцай 16 красавіка гарэў дачны дом у садовым таварыстве «Бурштынавае» каля вёскі Манькаўцы Гродзенскага раёна. Там агнём знішчаны дах, перакрыцці і маёмасць у доме.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Photo by Samson Katt