Пажары на Гродзеншчыне: у Лідзе гарэла кухня ў жылым доме

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыўся адзін пажар, паведамляе МНС

20 чэрвеня ў 14.57 выратавальнікам паведамілі пра пажар у жылым доме на Хасанаўскай вуліцы ў Лідзе. У выніку ўзгарання пашкоджана маёмасць на кухні.

Прычына пажару высвятляецца.

Photo by FURKAN GÜNEŞ