Пажары на Гродзеншчыне: у Мастоўскі раёне гарэлі гаспадарчая пабудова і гараж пад адным дахам

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыўся адзін пажар, паведамляе МНС  

15 красавіка ў 02.01 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар на прыватным падворку ў аграгарадку Харціца Мастаўскага раёна — гарэлі гаспадарчая пабудова і гараж пад адным дахам.

У выніку ўзгарання пашкоджаны дах, перакрыцці, сцены і маёмасць у будынках.

Прычына пажару высвятляецца.

Photo by Henry Wagner