Пажары на Гродзеншчыне: у Мастоўскім раёне гарэла хата, гаспадар выратаваўся з агню
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыўся адзін пажар, выратаваны адзін чалавек, паведамляе МНС
27 сакавіка ў 23.19 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у жылой хаце ў вёсцы Кухары Мастоўскага раёна.
У выніку ўзгарання знішчаны дах і перакрыцці, пашкоджаны сцены і маёмасць у хаце. Дзякуючы спрацоўцы аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, з агню выратаваўся гаспадар хаты.
Прычына пажару высвятляецца.
Photo by Quang Nguyen Vinh