Пажары на Гродзеншчыне: у Мастоўскім раёне гарэла жылая хата

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыўся адзін пажар, паведамляе МНС

1 красавіка ў 21.07 выратавальнікам патэлефанавала ўсхваляваная жанчына з аграгарадка Курылавічы Мастоўскага раёна і паведаміла, што гарыць суседская жылая хата. Чатыры пажарныя разлікі неадкладна выехалі на месца пажару.

На месцы работнікі МНС устанавілі, што ў цагляным будынку назіраецца нязначнае задымленне, а гаспадар хаты самастойна ліквідаваў узгаранне.

Як распавёў мужчына, у хаце ён паставіў на зарадку аўтамабільны аккумулятар, а сам займаўся гаспадарскімі справамі на падворку. У нейкі момант ён адчуў пах гарэлага і, зайшоўшы ў хату, убачыў, што гарыць аккумулятар. Мужчына пачаў тушыць пажар, а суседка тым часам выклікала выратавальнікаў.

Работнікі МНС арганізавалі праветрыванне жытла і пераканаліся ў адсутнасці небяспекі ўзнаўлення гарэння. Агонь пашкодзіў маёмасць у вітальні.

Прынай пажару, хутчэй за ўсё, стала кароткае замыканне аккумулятара, адзначаецца ў паведамленні.

Фота МНС