Пажары на Гродзеншчыне: у Навагрудскім раёне ў агні загінуў чалавек
За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці здарыўся адзін пажар, адзін чалавек загінуў, паведамляе МНС
15 лютага ў 09.49 жыхарка вёскі Старыя Ганчары Навагрудскага раёна патэлефанавала ў МНС і паведаміла, што на прыватным надворку ў канцы вёскі гарыць хата. Вяскоўка сказала, што ў хаце можа быць чалавек. Чатыры пажарныя разлікі адразу накіраваліся тушыць пажар.
Падчас разведкі ў адным з пакояў байцы МНС знайшлі мёртвым гаспадара хаты.
Пажар ліквідавалі. Агнём знішчана маёмасць у пакоі і пашкоджаны перакрыцці.
Прычына ўзгарання высвятляецца. Верагодна, што прычынай здарэння магло стаць неасцярожнае абыходжанне з агнём падчас палення.
З пачатку года ў Гродзенскай вобласці з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры паленні здарылася 18 пажараў і загінулі 8 чалавек, адзначаецца ў аведамленні.
Photo by Serkan Gönültaş