Пажары на Гродзеншчыне: у Навагрудскім раёне ў агні загінулі маці і сын

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажары, два чалавекі загінулі, паведамляе МНС

Хата пасля пажару

Днём 2 красавіка выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у жылой хаце ў вёсцы Котлава Навагрудскага раёна. Агонь знішчыў дах, пашкодзіў перакрыцці, маёмасць і сцены ў хаце. У жылым пакоі знайшлі мёртвымі 83-гадовую гаспадыню хаты і яе 63-гадовага сына.

Вечарам 2 красавіка на прыватным падворку ў вёсцы Індрубка Астравецкага раёна гарэлі дзве гаспадарчыя пабудовы. Адна з іх цалкам згарэла, а ў другой агонь пашкодзіў дах.

Раніцай 3 красавіка гарэла прыватная гаспадарчая пабудова ў вёсцы Старая Рудня Смаргонскага раёна. Агнём пашкоджаны сцены, дах і маёмасць у будынку.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Фота МНС