Пажары на Гродзеншчыне: у Навагрудскім раёне гарэла хата, у Іўеўскім — адзенне на пенсіянеры, у Гродне — кватэра

За апошнія суткі ў Гродзенскім раёне здарыліся тры пажары, паведамляе МНС

Раніцай 21 сакавіка ў вёсцы Антонаўка Навагрудскага раёна гарэла жылая хата. Байцы МНС выратавалі з агню пенсіянера — гаспадара хаты. Агнём пашкоджана маёмасць, закурадымлены сцены і столь.

Днём 21 сакавіка з Іўеўскай раённай бальніцы выратавальнікам паступіла паведамленне пра шпіталізацыю з тэрмічнымі апёкамі пенсіянера, які атрымаў іх падчас загарання адзення ў вёсцы Чабрынь Іўеўскага раёна.

Таксама 21 сакавіка ў 17.00 выратавальнікам паведамілі пра пажар у кватэры шматпавярховіка на Паўднёвай вуліцы ў Гродне. Там агнём знішчана пральная машына і душавая кабіна, пашкоджана нацяжная столь і закурадымлены сцены ў лазенцы.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Photo by Igor Haritanovich