Пажары на Гродзеншчыне: у Шчучынскім раёне гарэла хата, а ў Астравецкім — кватэра

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, адзін чалавек атрымаў апёкі рук, паведамляе МНС

18 сакавіка ў 18.08 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у жылой хаце ў вёсцы Ляхаўка Шчучынскага раёна. У выніку ўзгарання пашкоджаны дах, перакрыцці і сцены, знішчана маёмасць у хаце.

Вечарам 18 сакавіка ў вёсцы Альхоўка Астравецкага раёна гарэла кватэра. Агнём пашкоджаны сцены і маёмасць у кватэры. Пры самастойным тушэнні пажару атрымаў тэрмічныя апёкі 1 – 2 ступені абедзвюх рук брат гаспадыні, якога шпіталізавалі ў мясцовую бальніцу ў здавальняючым стане.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Photo by Nikhil Kumar Pal