Пажары на Гродзеншчыне: у Шчучынскім раёне згарэлі дзве гаспадарчыя пабудовы на адным падворку

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыўся адзін пажар, паведамляе МНС

21 чэрвеня ў 15.49 выратавальнікам паведамілі пра пажар у дзвюх гаспадарчых пабудовах на прыватным падворку ў вёсцы Сухары Шчучынскага раёна. У выніку пабудовы згарэлі, а таксама агнём быў пашўкоджаны дах гаража, які знаходзіцца побач, і лакафарбавае пакрыццё аўтамабіля, які стаяў у гаражы.

Прычына пажару высвятляецца.

Photo by Atlantic Opus