Пажары на Гродзеншчыне: у Слоніме мінулай ноччу гарэў нежылы дом

7 чэрвеня ў 02.48 слонімскім выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у нежылым доме на Валгаградскім завулку райцэнтра, паведамляе МНС

Наступствы пажару

У лічаныя мінуты работнікі МНС прыбылі на месца і ліквідавалі ўзгаранне. Агонь паспеў пашкодзіць дах, перакрыцці, сцены і маёмасць у доме.

Прычыну гэтага адзінага за апошнія суткі пажару ў Гродзенскай вобласці яшчэ патрэбна высветліць, адзначаецца ў паведамленні.

Фота МНС