Пажары на Гродзеншчыне: у Слоніме на вуліцы Еўфрасінні Полацкай гарэла кватэра

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, паведамляе МНС

5 красавіка ў 10.50 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у кватэры васьміпавярховіка на вуліцы Еўфрасінні Полацкай у Слоніме. У выніку ўзгарання пашкоджана маёмасць, закурадымлены сцены і столь.

Ноччу 6 красавіка здарыўся пажар у жылым доме ў вёсцы Амаляны Ашмянскага раёна. Там у выніку ўзгарання была пашкоджана частка сцяны дома.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Photo by Luis Quintero