Пажары на Гродзеншчыне: у Слонімскім раёне ў агні загінуў мужчына

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, адзін чалавек загінуў, паведамляе МНС

24 мая ў 22.53 выратавальнікам паведамілі пра пажар у жылым доме ў вёсцы Кастровічы Слонімскага раёна. У выніку ўзгарання знішчана маёмасць, перакрыцці і дах у доме. У агні загінуў мужчына 1966 года нараджэння, які знаходзіўся ў гасцях.

Таксама вечарам 24 мая гарэла прыватная гаспадарчая пабудова ў аграгарадку Дзярэчын Зэльвенскага раёна. Агнём знішчаны дах будынка.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Photo by Jonathan Borba