Пажары на Гродзеншчыне: у Слонімскім раёне гарэла ячэйка ў падвале шматкватэрнага дома

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, паведамляе МНС

16 мая ў 20.04 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у ячэйцы падвала шматкватэрнага жылога дома ў аграгарадку Сялявічы Слонімскага раёна. Агнём пашкоджаны драўляны стэлаж у падвальнай ячэйцы ды закурадымлены сцены і столь.

Днём 16 мая гарэла гаспадарчая пабудова ў садовым таварыстве «Спадарожнік – Караліно», што ў вёсцы Караліно Гродзенскага раёна. У выніку ўзгарання гаспадарчая пабудова цалкам знішчана, а таксама пашкоджаны сцены гаража, які знаходзіўся побач.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Photo by Igor Haritanovich