Пажары на Гродзеншчыне: у Слонімскім раёне гарэла хата, у Шчучынскім — лазня, а ў Скідзелі —легкавік
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажары, паведамляе МНС
10 сакавіка ў 12.45 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у жылой хаце ў аграгарадку Васілевічы Слонімскага раёна. У выніку ўзгарання пашкоджана маёмасць у жылым пакоі.
Раніцай 10 сакавіка гарэла прыватная лазня ў вёсцы Матылі Шчучынскага раёна. Агнём пашкоджаны перакрыцці ў лазні.
Вечарам 10 сакавіка выратавальнікам паведамілі пра загаранне легкавіка БМВ-525 на вуліцы Клубнай у Скідзелі. У выніку ўзгарання пашкоджана абшыўка багажнага адсека легкавіка.
Прычыны пажараў высвятляюцца.
Photo by Andrea Piacquadio