Пажары на Гродзеншчыне: у Смаргоні гарэлі піламатэрыялы, а ў Навагрудскім раёне — гаспадарчыя пабудовы

За апошнія суткі ў Гродзенскім раёне здарыліся тры пажары, выратаваны два чалавекі, паведамляе МНС

Раніцай 13 красавіка выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у цэху піламатэрыялаў у Смаргоні. У выніку ўзгарання пашкоджаны прэс для вырабу пліт ЛДСП. Пры дапамозе масак для дыхання былі выратавалі з агню два чалавекі.

Днём 13 красавіка ў аграгарадку Петравічы Навагрудскага раёна гарэла гаспадарчая пабудова. У выніку пажару знішчаны навес, пашкоджаны дах і маёмасць у пабудове.

Ноччу 14 красавіка гарэла прыватная гаспадарчая пабудова ў вёсцы Рутка-2 Навагрудскага раёна. У выніку ўзгарання знішчаны дах, перакрыцці і маёмасць у будынку, пашкоджаны сцены.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Photo by Quang Nguyen Vinh