Пажары на Гродзеншчыне: у Смаргонскім раёне гарэў легкавік
За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці здарыўся адзін пажар, паведамляе МНС
Патушылі машыну
Днём 24 студзеня на стаянцы ў вёсцы Солы Смаргонскага раёна загарэўся легкавік. У выніку ўзгарання пашкоджана лабавое шкло і лакафарбавае пакрыццё машыны.
Прычына пажару высвятляецца.
Фота МНС