Пажары на Гродзеншчыне: у Свіслацкім раёне згарэла гаспадарчая пабудова

За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці здарыўся адзін пажар, паведамляе МНС

10 студзеня ў 11.35 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у прыватнай гаспадарчай пабудове ў вёсцы Гарнастаявічы Свіслацкага раёна.

У выніку ўзгарання гаспадарчая пабудова цалкам згарэла.

Прычына пажару высвятляецца.

Photo by Mauro Torres V