Пажары на Гродзеншчыне: у Свіслачы гарэў гараж, а ў Ваўкавыску — гаспадарчая пабудова

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, траўмаваны адзін чалавек, паведамляе МНС

25 чэрвеня ў 06.50 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у гаражы на вуліцы Гагарына ў Свіслачы. У выніку ўзгарання агнём знішчаны дах, пашкоджана аздоба сцен і маёмасць у гаражы, а таксама згарэў легкавік «Аўдзі-80», які там стаяў. Пры самастойным тушэнні пажару атрымаў апёкі гаспадар гаража 1962 года нараджэння, які быў шпіталізаваны.

Гарэла гаспадарчая пабудова на Чырвонаармейскай вуліцы ў Ваўкавыску

Вечарам 25 чэрвеня паведамілі пра пажар у прыватнай гаспадарчай пабудове на Чырвонаармейскай вуліцы ў Ваўкавыску. У выніку гаспадарчая пабудова там згарэла.

Згарэла

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Фота МНС