Пажары на Гродзеншчыне: у Ваўкавыскім раёне ў агні загінуў гаспадар дома

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся чатыры пажары, адзін чалавек загінуў, паведамляе МНС

Тушаць дом у Новым Сяле

24 чэрвеня ў 01.37 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у жылым доме ў вёсцы Новае Сяло Ваўкавыскага раёна. У выніку пажару знішчаны дах і маёмасць у доме, пашкоджаны сцены. У агні загінуў гаспадар дома 1967 года нараджэння.

Пасля пажару ў кватэры на вуліцы С.Панковай у Ваўкавыску

Днём 23 чэрвеня на вуліцы С.Панковай у Ваўкавыску гарэла трохпакаёвая кватэра на пятым паверсе шматкватэрнага дома. У выніку ўзгарання былі пашкоджаны пасцельныя прыналежнасці.

Гарыць гаспадарчая пабудова ў вёсцы Лесніца Гродзенскага раёна

Раніцай 23 чэрвеня ў вёсцы Лесніца Гродзенскага раёна, а вечарам на вуліцы Леніна ў Свіслачы гарэлі гаспадарчыя пабудовы. У выніку ўзгарання былі пашкоджаны будынкі і маёмасць у іх.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Фота МНС