Пажары на Гродзеншчыне: у Ваўкавыскім раёне гарэла хата, у агні пацярпеў яе гаспадар

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыўся адзін пажар, траўмаваны адзін чалавек, паведамляе МНС

Раніцай 2 лютага выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у жылой хаце ў гарадскім пасёлку Краснасельскі Ваўкавыскага раёна.

У выніку ўзгарання знішчаны дах, пашкоджаны сцены, перакрыцці і маёмасць у хаце. У агні пацярпеў гаспадар жытла.

Прычына пажару высвятляецца.

Photo by Yaroslav Shuraev