Пажары на Гродзеншчыне: у вёсцы Пагарэлка Карэліцкага раёна гарэла хата, з агню выратаваны гаспадар хаты і яго сын

За апошнія суткі ў Гродзенскй вобласці здарыліся два пажары, выратаваны два чалавекі, паведамляе МНС

Днём 31 студзеня ў вёсцы Пагарэлка Карэліцкага раёна гарэла жылая хата. Агнём пашкоджана маёмасць, перакрыцці і дах. У выніку спрацоўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка выратаваны гаспадар хаты і яго сын.

Яшчэ адна жылая хата гарэла ў Вакзальным завулку ў Мастах вечарам 31 студзеня. Там агонь пашкодзіў маёмасць і перакрыцці ў хаце.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Photo by RDNE Stock project