Пажары на Гродзеншчыне: у Воранаўскім раёне ў агні загінула гаспадыня дома

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, адзін чалавек загінуў, паведамляе МНС

Ноччу 23 студзеня ў вёсцы Гудзелі Воранаўскага раёна гарэў жылы дом. Агнём знішчана маёмасць, перакрыцці і дах, пашкоджаны сцены дома. У агні загінула гаспадыня дома 1956 года нараджэння.

Раніцай 22 студзеня выратавальнікам паступіла паведамленне пра загаранне легкавіка «Аўдзі А 6» на стаянцы каля шматпавярховіка на вуліцы Талстога ў Лідзе. У выніку ўзгарання знішчана абсталяванне маторнага адсека і салона аўтамабіля.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Photo by RDNE Stock project