Пажары на Гродзеншчыне: у Зэльвенскім раёне ў агні загінуў мужчына

За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці здарыўся адзін пажар, падчас якога загінуў адзін чалавек, паведамляе МНС  

Наступствы пажару

10 красавіка ў 23.58 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у жылым доме ў вёсцы Залацеева Зэльвенскага раёна, які выкарыстоўваўся як лецішча.

Падчас пажару ў доме загінуў мужчына 1977 года нараджэння

У выніку ўзгарання пашкоджаны дах, перакрыцці і міжпакаёвыя перагародкі ў доме, знішчана маёмасць.

У 01.57 выратавальнікі знайшлі загінулым мужчыну 1977 года нараджэння.

Прычына пажару высвятляецца.

Фота МНС