Пажары на Гродзеншчыне: у Зэльвенскім раёне гарэў легкавік

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыўся адзін пажар, паведамляе МНС

Днём 28 студзеня каля вёскі Беражкі Зэльвенскага раёна загарэўся легкавік «Мазда-626». У выніку ўзгарання пашкоджана абсталяванне маторнага адсека машыны.

Прычына пажару высвятляецца.

Photo by Thirdman