Пажары на Гродзеншчыне: у Зэльвенскім раёне і ў Іўі гарэлі гаспадарчыя пабудовы

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, паведамляе МНС

Днём 30 сакавіка ў вёсцы Горна Зэльвенскага раёна на прыватным падворку цалкам згарэла гаспадарчая пабудова.

Яшчэ адна прыватная гаспадарчая пабудова гарэла вечарам 30 сакавіка ў Іўі ў завулку Набярэжным. У выніку ўзгарання пашкоджаны перакрыцці і маёмасць у пабудове, закурадымлены сцены.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Photo by E. James Merl