Пажары на Гродзеншчыне: згарэлі гаспадарчыя пабудовы ў Воранаўскім і Свіслацкім раёнах

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, паведамляе МНС

Днём 9 красавіка цалкам згарэла гаспадарчая пабудова на прыватным падворку хутара Стамяроўшчына Воранаўскага раёна.

У гэты ж дзень яшчэ адна прыватная гаспадарчая пабудова цалкам згарэла на вуліцы 1 Мая ў гарадскім пасёлку Поразава Свіслацкага раёна.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Photo by Igor Haritanovich