Пенсіянерка ўпала ў падвал у Ашмянскім раёне

17 ліпеня ў 10.17 усхваляваная жыхарка вёскі Павяжы Ашмянскага раёна звярнулася з просьбай да выратавальнікаў дапамагчы яе старой маці, якая ўпала ў падвал і выбрацца адтуль сама не можа, паведамляе МНС

Дастаюць пацярпелую з падвала

На месцы работнікі МНС устанавілі, што 85-гадовая жанчына аступілася і ўпала ў адчынены падвал, а дачка выклікала выратавальнікаў. Пацярпелая была ў прытомнасці і скардзілася на боль у левай руцэ і бядры.

Выратавальнікі спусціліся ў падвал, абвязалі жанчыну пасам пажарнага і з дапамогай выратавальнай вяроўкі дасталі яе на паверхню.

У цяжкім стане пацярпелую шпіталізавалі.

Фота МНС