Першынство Слонімскага раёна па шахматах стартуе 2 лютага

У нядзелю, 2 лютага, у Слоніме адбудзецца першынство раёна па шахматах.

Гэта выдатная магчымасць для ўсіх аматараў інтэлектуальнай гульні праверыць свае сілы, сустрэцца з сапернікамі і атрымаць новыя ўражанні.

Спаборніцтвы пройдуць у Слонімскім раённым фізкультурна-спартыўным клубе, які знаходзіцца па адрасе: вул. Брэсцкая 69/5, побач з хакейнай пляцоўкай. Рэгістрацыя ўдзельнікаў: з 14:00 да 14:30. Пачатак гульні: 14:30.

Запрашаюцца ўсе жадаючыя прыняць удзел у чэмпіянаце.

Photo by Vlada Karpovich