Са Скідзеля ў Гродна машыну з траўмаваным хлопчыкам суправаджаў нарад ДАІ

8 чэрвеня каля 20.00 у аператыўна-дзяжурную службу ДАІ патэлефанавала жанчына і паведаміла, што ў яе 8-гадовага сына адкрылася кровацячэнне пасля траўмы нагі, а самі яны едуць са Скідзеля ў Гродзенскую абласную дзіцячую бальніцу.

Нарад ДАІ аператыўна адправілі для суправаджэння аўтамабіля з траўмаваным хлопчыка, і ўжо праз некалькі мінут яго аглядаў доктар і аказваў неабходную дапамогу, адзначаецца ў паведамленні.