Слонімцы згулялі ў шахматы ў Дзятлаве на Дзень Рэспублікі

Як стала вядома volkovysk.org, чарговы аматарскі шахматны турнір ў Дзятлаве з удзелам слонімцаў адбыўся 3 ліпеня

Аматары шахмат у Дзятлаве 3 ліпеня

У гульнях ўдзельнічалі аматары шахмат са Слоніма Юрый Чайкоўскі, Уладзімір Літвін, Уладзімір Яновіч і Уладзімір Мяльчукоў.

Разам з дзятлаўскамі шахматыстамі ў турніры прынялі ўдзел 10 чалавек. На кожную партыю давалася 10 мінут.

Пераможцы турніру ў Дзятлаве

У выніку першае месца ў шахматных баталіях заваяваў Уладзімір Літвін, другім стаў Андрэй Ранцэвіч з Дзятлава, а трэцяе месца заняў Уладзімір Яновіч.

Варта адзначыць, што слонімскія аматары шахмат ужо не першы год ладзяць паездкі на аматарскія турніры ў суседняе Дзятлава.

Фота з архіва Уладзіміра Літвіна