Слонімшчына ў беларускай фалерыстыцы

У 1937 годзе чэхаславацкім калекцыянерам ужывацца тэрмін 'фалерыстыка'. Раман Шэйн з Баку напісаў пра фалерыстыку ў былым Савецкім Саюзе. Фалерыстыка - сястра мастацтва, якая развіваецца ў беларускай літаратуры.

Нагадаем, што тэрмін “фалерыстыка” ўпершыню стаў ужывацца ў 1937 годзе чэхаславацкім калекцыянерам узнагарод Олдржыхам Пільцам. А ў былым Савецкім Саюзе пра фалерыстыку ўпершыню напісаў Раман Шэйн з Баку ў артыкуле “Фалерыстыка – сястра нумізматыкі”, які быў апублікаваны ў часопісе “Дэкаратыўнае мастацтва СССР” у 1965 годзе.

Да першай групы фалерыстыкі адносяцца ордэны, медалі, значкі, жэтоны і форменная фурнітура (какарды), вырабленыя высокай якасці, якія маюць спецыяльныя ўпакоўкі, зберажэнне і сур’ёзную якасць тэхналагічнага сартавання.

Да другой групы фалерыстыкі адносяцца службовыя знакі, сувенірныя значкі, памятныя і сувенірныя жэтоны, форменная фурнітура (асноўная частка прадметаў) высокай і сярэдняй якасці выпуску.

На жаль, у Беларусі няма спецыяльнага выдання для фалерыстаў і, наогул, для калекцыянераў. Напачатку 1990-х гадоў калекцыянеры Алесь Сярожкін і Уладзімір Цярохін выдавалі ў Оршы газету “Беларускі калекцыянер”. Выйшлі з друку 24 нумары, а потым выданне, з-за недахопу фінансаў, спыніла сваё існаванне.

Гісторыя Слоніма і яго ваколіцаў, помнікі, падзеі і людзі, прадпрыемствы і навучальныя ўстановы адлюстраваны ў беларускай фалерыстыцы. Таму кніга Сяргея Чыгрына – гэта першая спроба ажыццявіць каталагізацыю слонімскіх значкоў, медалёў і жэтонаў. Хаця ўсе звесткі пра слонімскую фалерыстыку сабраць у адзін каталог немагчыма. Але на сёння ў гэтым выданні – найбольш поўнае іх адлюстраванне і апісанне.

Добра было б, каб кожны раён меў падобнае выданне па даследаванню фалерыстыкі. Гэта таксама наша гісторыя і наш скарб, пра які мы павінны не забываць, ведаць і шанаваць.

Photo by Anna Shvets